17.02.2016
Міністэрства адукацыі падвяло вынікі мінулага года і агучыла планы на найбліжэйшыя пяць гадоў. Сёлета чакаецца прыняцце Кодэкса аб адукацыі. Сярод галоўных кірункаў працы - падрыхтоўка новых навучальных дапаможнікаў і праграм, а таксама ўвядзенне базавага падручніка. Усе матэрыялы станут больш даступнымі для навучэнцаў. Павысіцца і практычная частка навучання. Акрамя таго, ведамства мае намер укараняць і развіваць сеткавую форму арганізацыі ўніверсітэтаў, а таксама працягнуць супрацоўніцтва з вядучымі еўрапейскімі ВНУ.
Падзяліцца:

Вверх