04.07.2016
Міжнародны саюз натарыята гатовы прыняць у свае рады Беларусь. Аб гэтым заявіў кіраўнік Саюза Даніэль-Седар Сенгор. Ён падкрэсліў, што справа засталася толькі за некаторымі фармальнасцямі. У прыватнасці, Беларусь яшчэ чакае візіт экспертнай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве. Гэта арганізацыя павінна ацаніць працу беларускіх натарыусаў. Эксперты могуць наведаць нашу краіну ўжо ў найбліжэйшы час, пасля чаго камісія перадасць сваё заключэнне кіраўніцтву Міжнароднага саюза натарыята. Калі ўсё пройдзе паспяхова, то ўжо ў кастрычніку беларуская натарыяльная палата стане паўнапраўным удзельнікам прэстыжнай арганізацыі. Сёння ў Міжнародны саюз натарыўсаў уваходзіць 86 краін.
Падзяліцца:

Вверх