Міжнародны хлебны форум упершыню пройдзе ў Мінску. У ім возьмуць удзел больш як сто беларускіх і замежных спецыялістаў у галіне селекцыі, насенняводства і перапрацоўкі збожжа, выпуску хлеба і хлебабулачных вырабаў. Удзельнікі азнаёмяцца з найноўшым абсталяваннем і аналітычнымі магчымасцямі айчынных лабараторый. Прадметам дыскусіі стануць перадавыя тэхналогіі ў хлебапячэнні, якія прадэманструюць нямецкія і французскія кампаніі. Форум адкрыецца 4 мая на базе Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве і прадоўжыцца два дні.