27.01.2016
Сёння ў свеце ўспамінаюць ахвяры халакоста. У гэты дзень 71 год таму былі вызваленыя зняволеныя канцлагера Аўшвіц-Біркенау. Паводле інфармацыі навуковых крыніц, падчас нямецкай акупацыі ў Беларусі было знішчана ад 600 да 800 тысяч яўрэяў - каля 80% усяго яўрэйскага насельніцтва рэспублікі. Наша краіна стала тэрыторыяй найбуйнейшых у Еўропе гета, куды дэпартаваліся яўрэі з дзясятка іншых еўрапейскіх краін. Усяго за гады халакоста было знішчана каля 6 мільёнаў яўрэяў.Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму Дню памяці ахвяр халакоста, у Беларусі пачаліся напярэдадні. Адбылася сустрэча ў гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна. Ля помніка на яўрэйскіх могілках прагучала памінальная малітва і была запаленая сімвалічная свечка.
Падзяліцца:

Вверх