10.12.2015
Беларусь наведала дэлегацыя экспертаў Еўрапейскага камітэта па трансплантацыі. Эксперты пабывалі ў РНПЦ трансплантацыі ў Мінску, а таксама азнаёміліся з узроўнем рэгіянальнай медыцыны на прыкладзе Брэста. Тут першымі сярод рэгіёнаў асвоілі аперацыі па перасадцы нырак, печані, аорты, рагавіцы вока і сэрца. Зараз у Брэсце ствараюць шматпрофільны цэнтр па перасадцы, які будзе выконваць увесь ланцужок лячэння: ад забору трансплантатаў да рэабілітацыі пацыентаў. Міжнародныя эксперты высока ацанілі працу беларускіх медыкаў.
Падзяліцца:

Вверх