11.05.2016
ХХ Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі" пачне працаваць сёння ў Мінску. Яе ўдзельнікі - нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя рэспубліканскія выданні і рэгіянальныя СМІ, радыёстанцыі, медыя СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы і іншых краін. Арганізатары абяцаюць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых выданняў, а таксама паказаць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, у першую чаргу мультымедыйныя. Сёння на выставе ўручаць узнагароды Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара".
У гэтыя ж дні пройдзе XI медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні".
Падзяліцца:

Вверх