26.09.2016
Сёння споўнілася 45 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Гэта адна з самых наведвальных мясцін на постсавецкай прасторы. Толькі паводле афіцыйных звестак, за чатыры з паловай дзясяткі гадоў тут пабывала больш за 23 мільёны гасцей з 140 краін. Да юбілейнай даты ў музеі абароны адкрылася фотаэкспазіцыя. Гэта фатаграфіі розных момантаў стварэння мемарыяла, а таксама творчыя здымкі наведвальнікаў Брэсцкай крэпасці з розных краін.
Падзяліцца:

Вверх