14.10.2015
Малы парад планет могуць назіраць беларусы да канца месяца. Шторанку ў кастрычніку перад узыходам сонца адразу некалькі планет Сонечнай сістэмы - Венера, Юпітэр і Марс - будуць бачныя ў адным нябесным сектары. Паводле слоў астраномаў, Малы парад планет - з"ява даволі рэдкая - папярэдні раз у адзін нябесны шэраг гэтыя планеты выстройваліся 4 гады таму.
Найбольш ярка бачная Венера, дзякуючы блізкасці гэтай планеты да Зямлі.
Падзяліцца:

Вверх