14.04.2016
Амаль 40 праектаў маладых распрацоўшчыкаў прапануюць сёння ў Мінску на конкурсе "100 ідэй для СНД". Ноу-хау пакажуць удзельнікі з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Пляцоўкай для экспазіцыі стане Нацыянальная бібліятэка.
Сярод намінацый конкурсу - "Прамысловыя тэхналогіі", "Культура", "Адукацыя", "Ахова здароўя", "Медыцына" і "IT". Вынікі аб"явяць заўтра. Таксама запланавана маштабнае пасяджэнне савета па справах моладзі. Прадстаўнікі краін Садружнасці падвядуць вынікі за апошнія два гады, абмяркуюць развіццё моладзевага прадпрымальніцтва і падрыхтуюць праект канцэпцыі добраахвотніцкага руху ў СНД.
Падзяліцца:

Вверх