Гурбы, заторы на дарогах і дзясяткі абясточаных населеных пунктаў. Наступствы "Даніелы" працягваюць ліквідаваць супрацоўнікі МНС, ДАІ, энергетыкі і дарожныя службы. Па ўсёй краіне задзейнічана 5 тысяч адзінак спецтэхнікі. Абясточанымі ўсё яшчэ застаюцца 103 населеныя пункты. Асноўны ўдар непагадзі прынялі на сябе Мінская і Магілёўская вобласці. Напярэдадні адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Па словах прэм"ер-міністра, прынятыя меры дазволілі ліквідаваць наступствы стыхіі і ўзяць сітуацыю пад кантроль. І хаця з наступствамі "Даніелы" практычна ўдалося справіцца, у найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць новы цыклон. Ён прыйдзе ў суботу і закране паўднёвы ўсход краіны. Чакаюцца моцны снег і галалёд.