У Наваполацку адкрылі лабараторыю камп"ютарнага мадэлявання і стварэння прататыпаў. Яна стане пляцоўкай, дзе маладыя навукоўцы і студэнты змогуць увасабляць у жыццё свае ідэі і задумы. Новая тэхніка дазволіць забяспечыць увесь цыкл стварэння мадэляў. Тут ёсць усё неабходнае для складаных разлікаў, каб увесь тэхпрацэс праходзіў з дакладнасцю і на самым высокім узроўні.