Адкрыццё лабараторыі дапаможа звязаць навуку, адукацыю і бізнес. Падатковую сістэму Беларусі дапамогуць удасканаліць навукоўцы. Новая лабараторыя адкрылася пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Сярод асноўных яе задач - дапамога ва ўдасканаленні падатковай палітыкі і стварэнне навуковых асноў для заканадаўчых змен у гэтай сферы. Як лічаць спецыялісты, адкрыццё лабараторыі дапаможа звязаць навуку, адукацыю і бізнес. Заказаць даследаванне змогуць не толькі розныя ведамствы, але і рэальны сектар Беларусі.