Курган Славы трапіў у топ-12 помнікаў для "тых, хто жадае знайсці СССР", паводле версіі брытанскай газеты The Tеlegraph. Мемарыяльны комплекс з"явіўся на месцы, дзе ў ліпені 1944 года была акружаная статысячная групоўка фашыстаў. Падзея больш вядома як "Мінскі кацёл". Стварэнне кургана было сапраўды ўсенародным. Тысячы людзей палічылі абавязкам зрабіць свой уклад і прыносілі сюды жмені зямлі. Сёння курган вышынёй больш чым 70 метраў, яго вянчаюць чатыры штыкі - у гонар франтоў, якія вызвалялі Беларусь.