20.01.2016
Друкарні рыхтуюць да выхаду кулінарную карту рэстаранаў і сядзібаў, дзе можна пакаштаваць стравы беларускай кухні. Усе рэцэпты сабралі студэнты адной з беларускіх ВНУ. Сюды ўвайшлі фірмовыя стравы з усіх куткоў Беларусі, свае сакрэты раскрылі гаспадары больш як 80 аграсядзібаў. Тут і судак з запечанымі яблыкамі, і катлеты з мяса бабра. Вывучыць карту можна будзе і анлайн. Праект закліканы прыцягнуць у краіну яшчэ больш турыстаў.
Падзяліцца:

Вверх