Межы павінны стаць не перашкодай, а інструментам супрацоўніцтва краін-суседзяў. Такое меркаванне выказалі сёння ўдзельнікі круглага стала ў Гродне. Мерапрыемства сабрала спікераў, незалежных экспертаў, прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дыпламатычных місій. Спецыялісты абмеркавалі трансгранічныя працэсы, а таксама перспектывы малога прыгранічнага руху. Ён здольны аказаць сур"ёзны станоўчы эфект не толькі на мабільнасць жыхароў пагранічча, але і на сацыяльны і эканамічны рост па абодва бакі ад мяжы, упэўнены эксперты.