У Беларусі стартаваў конкурс праектаў Social Weekend. Кожны ахвотнік можа прапанаваць свой праект па рашэнні грамадска важных пытанняў - ад стварэння даступных медыцынскіх пратэзаў да дапамогі дзецям-сіротам. Фінансаванне будзе прысуджацца па выніках народнага галасавання і з улікам меркавання журы. За час правядзення конкурсу каля ста заявак атрымалі падтрымку. Гэта дапамагло рэалізоўваць невялікія, але значныя для грамадства праекты без бюджэтных сродкаў. Заяўкі прымаюцца да 2 кастрычніка.