13.10.2016
Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі музеяў Другой сусветнай вайны адкрыўся ў Маскве. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў адным з ініцыятараў стварэння агульнай праграмы захавання гістарычнай памяці. Мерапрыемства пачалося з выставы "Антыяпонскі фронт". Тут паказана ўзбраенне, узнагароды, фатаграфіі, дакументальная хроніка. Беларускі музей падаў для выставы асабістыя рэчы і фатаграфіі нашых суайчыннікаў. У Міжнародную асацыяцыю музеяў Другой сусветнай вайны ўваходзяць 35 устаноў з 11 краін.
Падзяліцца:

Вверх