26.10.2016
Камерцыйныя аператары мытных служб Расіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана гатовыя развіваць супрацоўніцтва. Адпаведная ініцыятыва замацаваная мемарандумам, падпісаным у Маскве, дзе праходзіць міжнародная выстава "Мытная служба - 2016". Удзельнікі, а гэта прадстаўнікі больш чым з 30 краін свету, абменьваюцца вопытам і дэманструюць самыя значныя дасягненні мытных служб за 2016 год. Беларусы на выставе паказалі магчымасці сістэмы "Аўтаматычны выпуск", калі супрацоўнік мытні не прымае ўдзелу ў афармленні тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю ЕАЭС, а за яго ўсё робіць камп"ютар.
Падзяліцца:

Вверх