Колькасць замежных абітурыентаў, якія хочуць паступіць у беларускія ВНУ, з кожным годам павялічваецца. На сёння іх каля 19 тысяч. Гэта студэнты з 60 краін. Большасць з Азіі, Заходняй Еўропы і Блізкага Усходу. Папулярныя сярод замежных абітурыентаў медыцынскія і эканамічныя спецыяльнасці, а таксама сфера IT. Усяго 55 тысяч абітурыентаў ужо залічаныя ў беларускія ВНУ. Прычым больш як 27 тысяч будуць вучыцца бясплатна.