Сёння каталікі ўсяго свету рыхтуюцца адзначыць адно з самых галоўных царкоўных святаў - Раство Хрыстова. Святкаванню папярэднічае перыяд Адвэнты. На Куццю на святочную вячэру збіраецца ўся сям"я, але толькі пасля таго, як на небе ўзыдзе першая зорка. А ў храмах завяршаецца падрыхтоўка да вячэрніх урачыстых набажэнстваў. У Архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі ў Мінску сёння пройдзе ўрачыстае набажэнства. Яго ўзначаліць архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Прамую трансляцыю Святой Імшы пакажа тэлеканал "Беларусь 1".