Прэзідэнт А. Лукашэнка павіншаваў католікаў і пратэстантаў Беларусі са святам Вялікадня.
Католікі святкуюць Уваскрэсенне Хрыстовае. Напярэдадні набажэнствы і асвячэнне велікодных страў прайшлі і ва ўсіх касцёлах Беларусі. Сёння ў прадстаўнікоў другой па велічыні канфесіі краіны пачатак Актавы. Гэтымі днямі ўспамінаюць Фаму Няверуючага, які ўсумніўся ва Уваскрэсенні Хрыста. Усе сем дзён пасля Велікоднай нядзелі лічацца асабліва святочнымі. У храмах ідуць спецыяльныя службы - святарства выступае ў белым адзенні. Велікодныя ўрачыстасці прадоўжацца 40 дзён.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка павіншаваў католікаў і пратэстантаў Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка, і пажадаў кожнаму верніку радасці Уваскрэсення Хрыстовага.