11.01.2016
Для турыстаў-гурманаў распрацуюць мабільны дадатак. У Беларусі сёлета выпусцяць карту гастранамічнага турызму. На ёй будуць адзначаныя месцы, дзе можна паспрабаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы. Тут жа будзе інфармацыя пра кулінарныя помнікі і даты правядзення гастранамічных фестываляў, акцый і дэгустацый. Пазнаёміцца з віртуальным аглядам можна будзе на спецыяльным сайце. Эмблемай стануць скрыжаваныя лыжка і відэлец, стылізаваныя па нацыянальным арнаменце. Скарыстацца паслугамі сайта можна будзе і з мабільнага тэлефона.
Падзяліцца:

Вверх