Адразу некалькі круглых дат адзначае ў Год культуры Акадэмія мастацтваў. Кафедры прамысловага дызайну 50 гадоў. А сама акадэмія некалькі месяцаў таму святкавала 70-годдзе. На кафедры студэнты вывучаюць такія прадметы, як колеразнаўства, праектная графіка і канструяванне. А ў якасці дыпломных праектаў юныя спецыялісты дэманструюць макеты дызайнерскай тэхнікі, мэблі, інтэр"ераў і нават светлавога рашэння масавых мерапрыемстваў. Акрамя айчынных прадпрыемстваў, нашы спецыялісты запатрабаваныя і за мяжой. Сусветныя брэнды ставяць на канвеер ідэі дызайнераў з Мінска.