25.04.2016
У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз трыццаць гадоў". Удзельнікі абмяркоўваюць новыя падыходы да шматбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва і падводзяць вынікі дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні і развіцці пацярпелых раёнаў. Толькі ПРААН рэалізавала ў Беларусі некалькі маштабных экалагічных праграм на 10 мільёнаў долараў. Сярод запрошаных - прадстаўнікі МАГАТЭ, Сусветнага банка, АБСЕ, агенцтваў ААН. Да 30-годдзя аварыі на ЧАЭС у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава. У экспазіцыі - дакументы, якія распавядаюць аб канкрэтных мерах, прынятых савецкім кіраўніцтвам па пераадоленні наступстваў катастрофы. Упершыню можна ўбачыць вуснае пасланне Прэзідэнта ЗША Рэйгана генеральнаму сакратару ЦК КПСС Гарбачову, тэксты паведамленняў кіраўнікам замежных дзяржаў аб аварыі, а таксама дакументы Міністэрства аховы здароўя СССР за подпісам тагачаснага міністра Чазава.
Падзяліцца:

Вверх