Да 2020 года ў Беларусі плануюць зрабіць донарства цалкам бязвыплатным
14.06.2016
Сёння - Сусветны дзень донара крыві. У Беларусі праходзяць маштабныя акцыі. З 8 раніцы ў станцыях пералівання здаюць кроў. Усяго ў краіне больш за 90 000 донараў і каля 300 цэнтраў пералівання крыві. Інфекцыйная бяспека донарскай крыві ў Беларусі адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Зараз медыкі працуюць над стварэннем адзінай інфармпрасторы для абмену звесткамі ў электронным выглядзе. Яна пачне працаваць на працягу двух гадоў. Да 2020 года ў Беларусі плануюць зрабіць донарства цалкам бязвыплатным. Да гэтага заклікае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.