Да 2018 года беларусы атрымаюць вольны доступ да аблічбаваных архіўных дакументаў. Гэта дазволіць атрымліваць усе неабходныя даведкі, напрыклад, аб пенсіённым стажы або з папярэдняга месца працы. Пра гэта заявілі на 17-й канферэнцыі Міжнароднага савета архіваў. На пасяджэнні абмеркавалі ўдасканаленне архіўнай справы. Адзначым, у Беларусі ўжо існуе агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая аказвае электронныя паслугі. Пакуль яны разлічаныя ў асноўным на юрыдычных асоб.