Японцы загавораць па-беларуску. У Краіне ўзыходзячага сонца выданы першы падручнік для вывучэння беларускай мовы азіяцкімі студэнтамі. Аўтары ад Беларусі і Японіі больш чым год працавалі над дапаможнікам і зараз студэнты Цукубскага ўніверсітэта ўжо займаюцца па ім. Назва падручніка - "Спрабуйма" - як бы падштурхоўвае паспрабаваць вывучыць мову. Зараз распрацоўваецца і другая частка дапаможніка. Выхад плануецца на канец года.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.