Цыклон "Зісі" абясточыў у Беларусі каля 150 населеных пунктаў. Як правіла, электраэнергія знікала з-за наліпання снегу на правадах і моцнага ветру. Паводле інфармацыі Белэнэрга, да 6 раніцы абясточанымі заставаліся 40 населеных пунктаў у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Зараз прымаюцца ўсе меры, каб аднавіць падачу электраэнергіі.Снег выпаў практычна на ўсёй тэрыторыі, акрамя Гомельскай вобласці, дзе ў асноўным ішоў дождж. Рэкардсменамі па росце снежнага покрыва сталі Віцебск і Магілёў - 21 сантыметр. Для расчысткі дарог і ўборкі снегу задзейнічана больш як паўтары тысячы адзінак тэхнікі.Сёння цыклон пакіне Беларусь. У найбліжэйшыя дні ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу чакаюцца, але ўжо не такія інтэнсіўныя.