Больш магчымасцяў для паступлення ў ВНУ з"явіцца ў беларускіх абітурыентаў ужо ў наступным годзе. Так сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання можна будзе выкарыстоўваць на працягу двух гадоў. Удасканаляць і структуру ЦТ - для вучняў профільных класаў з"явіцца асобны блок. Што тычыцца ўступнай кампаніі цяперашняга года, то, паводле слоў спецыялістаў, яна прайшло зладжана. Фактаў карупцыі, як і летась, не выяўлена. Студэнтамі беларускіх ВНУ сталі больш за 57 тысяч чалавек.