Вынікі і перспектывы Садружнасці Незалежных Дзяржаў абмяркуюць сёння на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 25-годдзя СНД. У Акадэміі навук Беларусі больш за 200 удзельнікаў (прадстаўнікі дыпмісій, пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, кіраўнікі буйных навуковых і навучальных устаноў) абмяркуюць узаемадзеянне краін Садружнасці ў эканоміцы, бяспецы, навуцы і іншых сферах. Прывітанне ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.