21.12.2016
Беларускія аграсядзібы за 9 месяцаў гэтага года наведалі больш за 3 мільёны гасцей з дзясяткаў краін свету. Вынікі года сёння ў Мінску падводзяць прадстаўнікі аграэкатурыстычнага кірунку. Размова аб развіцці сеткі веламаршрутаў, самабытных сядзіб і глабальна аб развіцці зялёнай эканомікі. Плануецца стварэнне агроклуба, які сканцэнтруе ўсе рэсурсы для развіцця гэтага віду турызму. У прыярытэце - сядзібы са славянскім каларытам і спрадвечна беларускімі традыцыямі. Нагадаем, што сёлета па выніках галасавання National Geographic Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму.
Падзяліцца:

Вверх