Інтэрактыўны віншавальны марафон правядзе Першы канал Беларускага радыё.
Акцыя стартуе заўтра і падоўжыцца да 3 студзеня. Удзельнікамі марафона стануць палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва, спартсмены, зоркі эстрады. Далучыцца змогуць усе слухачы канала. Для гэтага трэба адправіць навагодняе SMS-паведамленне на кароткі нумар 1062. Падчас акцыі пройдзе сімвалічная перадача эстафеты ад Года моладзі Году культуры, якім аб"явілі ў Беларусі 2016 год. Галоўнымі героямі рэпартажаў, інтэрв"ю і дыскусій стануць прадстаўнікі творчай эліты краіны.