26.05.2016
Інспектары АБСЕ высока ацанілі беларускіх асаў 116 штурмавой авіябазы. Гэтымі днямі прадстаўнікі верыфікацыйных цэнтраў наведваюць падраздзяленні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. У Гродзенскай вобласці правяраючыя вывучылі абсталяванне і авіяпарк базы, а таксама азнаёміліся з падрыхтоўкай лётнага саставу, асноўнымі сістэмамі ўзбраення і самой тэхнікай. Цікавасць у правяраючага боку выклікалі палёты і складаныя манеўры беларускіх лётчыкаў на самалётах Як-130, Л-39 і Су-25.
Падзяліцца:

Вверх