Спрошчаны візавы рэжым прыцягне турыстаў і інвестыцыі.
Замежныя турысты змогуць наведваць Аўгустоўскі канал без віз. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Замежныя госці змогуць часова знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны да пяці сутак. Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі з Польшчай праз пункты пропуску "Лясная" і "Брузгі", а таксама з Літвой праз пагранпераход "Прывалка". Устанаўленне бязвізавага рэжыму паспрыяе павелічэнню турыстычнага патоку і інвестыцый.