14.03.2016
Інфармацыі пра наяўнасць пацярпелых грамадзян Беларусі падчас выбуху ў Анкары няма. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС. Пасольства Беларусі ў Турцыі сочыць за сітуацыяй.
Магутны выбух прагрымеў у Анкары ўчора. Замініраваны аўтамабіль урэзаўся на прыпынку ў рэйсавы аўтобус з пасажырамі і ўзарваўся. Выбух быў чутны ў радыусе 2,5 кіламетра, ён быў настолькі моцны, што згарэлі некалькі аўтамабіляў вакол і былі пашкоджаныя будынкі побач.Паводле апошніх звестак, у спісе загінуўшых 37 чалавек. Больш як сотня параненых знаходзіцца ў бальніцах.
Падзяліцца:

Вверх