22.02.2016
У Мінск па блаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прынесеная ікона Госпада Ісуса Хрыста з часціцай цярновага вянка, які, паводле Евангелля, быў сведкам Пакут Гасподніх. Цярновы вянок з XIII стагоддзя стаў галоўнай хрысціянскай святыняй Парыжа і знаходзіцца ў саборы Парыжскай Божай Маці. Абраз да 24 лютага будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Потым яго перанясуць у мінскі Аляксандра-Неўскі храм, дзе на працягу месяца - да 20 сакавіка - можна будзе пакланіцца святыні.
Падзяліцца:

Вверх