Прэм"ер-міністр па даручэнні Прэзідэнта ўручыў сёння ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Андрэй Кабякоў узнагародзіў урачоў, педагогаў, навукоўцаў і артыстаў. Медалёў Францыска Скарыны і "За працоўныя заслугі" ўдастоены больш за сотню прафесіяналаў. Сярод іх і група, якая рыхтавала дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Над стварэннем і развіццём праекта працавалі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў. Гэты працэс працягваецца і зараз.
Кіраўнік урада павіншаваў прысутных з уручэннем высокіх узнагарод і пажадаў не толькі захаваць, але і прымножыць у будучыні тыя дасягненні, якіх яны дабіліся дзякуючы таленту і настойлівасці.