Прызнанне і ўзнагароды за шматгадовую працу і самааддачу ў прафесіі. Прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. У ганаровым спісе - 94 беларусы. Гэта прамыслоўцы, урачы, ратавальнікі, работнікі культуры і тэлебачання. Сярод узнагароджаных і вялікая група людзей, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Таксама на цырымоніі ўручаны падзякі Прэзідэнта за падрыхтоўку пятага Усебеларускага народнага сходу.