Дзяржстандарт апублікаваў вынікі праверак дызельнага паліва на беларускіх запраўках. У асноўным якасць гаручага адпавядае ўсім патрабаванням. Парушэнні выяўленыя ў чатырох прадпрыемстваў, якія не ўваходзяць у склад Белнафтахіма. Пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях накіраваныя ў суды, а самім прадпрыемствам выдадзеныя рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў.