Чэргі з фур на беларуска-літоўскай мяжы хутка могуць знікнуць. Мытныя службы дзвюх краін рыхтуюцца да ўкаранення новай сістэмы. Асноўныя працэдуры кантролю будуць праводзіць унутры краін, а не на межах. Перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі напярэдадні кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Літвы. Штодня агульную мяжу перасякаюць да пяці тысяч аўтамабіляў. Паскорыць афармленне грузаў без дадатковых выдаткаў дазволіць сістэма зялёнага калідора. Прадпрыемствы і арганізацыі з бездакорнай рэпутацыяй змогуць, не выходзячы з офіса, пераслаць дакументы для мытнага афармлення. Гэта дазволіць іх кур"ерам перасячы мяжу ўсяго за 15 хвілін.