15.12.2015
Галоўная ёлка Беларусі заззяе сёння ў святочным убранні. Тысячы разнаколерных агнёў упрыгожаць і яшчэ 23 навагоднія дрэвы. Святочныя канструкцыі будуць падсветленыя знутры святлодыёднымі лямпамі.
Сёлета ўпершыню святочнае падсвятленне з"явіцца на вуліцы Маякоўскага ўздоўж Лошыцкага парку і вакол Камароўскага рынку. А на праспекце Незалежнасці каля Дзяржцырка разгорнецца святлодыёднае пано з навагоднімі пажаданнямі для мінчан. Разнаколерныя агні гірляндаў і святочных канструкцый заіскрацца на каталіцкае і праваслаўнае Раство і ў навагоднюю ноч. Ёлкі ж будуць зіхацець кожны вечар да старога Новага года.
Падзяліцца:

Вверх