У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне з беларусамі замежжа. Міністр замежных спраў заклікаў грамадзян нашай краіны, якія пражываюць за мяжой, садзейнічаць захаванню суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Нашы суайчыннікі могуць актыўна прасоўваць гандлёва-эканамічныя адносіны і беларускую культуру за мяжой. Яркі прыклад - адкрыццё класа беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ амерыканскага горада Сакрамента. Асноўны пасыл - беларусы павінны рабіць усё для росквіту нашай дзяржавы.