12.02.2016
А. Лукашэнка: Следчы камітэт ствараўся не для паказчыкаў, а дзеля дапамогі чалавеку.
Крытэрый ацэнкі дзейнасці Следчага камітэта - абарона парушаных правоў чалавека і дзяржавы. На гэта напярэдадні звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні калегіі ведамства. Кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг ключавых задач. Следчаму камітэту варта больш актыўна супрацоўнічаць з органамі дазнання - першым чынам унутраных спраў і фінансавых расследаванняў. Асноўныя намаганні - на спыненне злачынстваў у сферы эканамічнай бяспекі і карупцыі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў больш актыўна падключацца да вылучэння заканадаўчых ініцыятыў. Без увагі нельга пакідаць і пытанні прафілактыкі правапарушэнняў. Падводзячы вынікі абмеркавання, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што эфектыўнасць працы праваахоўнікаў павінна ацэньвацца па рэакцыі насельніцтва, а не паводле статыстыкі.
Падзяліцца:

Вверх