19.04.2016
У Мінску сёння стартуе міжнародны форум "Атамэкспа-Беларусь - 2016". На форуме прэзентуюць новыя тэхналогіі ў галіне ядзернай энергетыкі. Спецыялісты абмяркуюць праектаванне атамных электрастанцый, а таксама іх бяспечную эксплуатацыю. Выставу наведае гендырэктар МАГАТЭ Юкія Амана, які гэтымі днямі знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі. Напярэдадні ён сустрэўся з міністрам замежных спраў нашай краіны. Па словах Уладзіміра Макея, Беларусь гатовая рабіць усё магчымае, каб умацоўваць пазіцыі агенцтва як адной з самых аўтарытэтных міжнародных арганізацый у сферы ядзернай бяспекі. У рамках візіту гендырэктар МАГАТЭ мае намер наведаць будпляцоўку БелАЭС і Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Падзяліцца:

Вверх