22.03.2016
Парушальнікі заплацілі штрафы ад 2 да 10 базавых велічынь.
У Гомелі прайшла акцыя ДАІ "Саступі дарогу спецтранспарту". Адразу некалькі экіпажаў інспектараў і ратавальнікаў з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колеру выехалі на вуліцы горада. Згодна з правіламі дарожнага руху, вадзіцелі павінны былі спыніцца ля абочыны. Аднак на практыцы складзены больш за дзясятак пратаколаў. Як адзначаюць самі інспектары, на жаль, нахабства вадзіцеляў часта стварае перашкоды для аператыўнага прыбыцця на месца здарэння.
Падзяліцца:

Вверх