18.07.2016
Францыя ўзмацняе ахову турыстычных аб"ектаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Бернар Казнёў па выніках нарады савета па бяспецы ў сувязі з тэрактам у Ніцы. Нагадаем, у ноч на 14 ліпеня тэрарыст на грузавіку заехаў у натоўп турыстаў на набярэжнай у Ніцы. Загінулі 84 чалавекі, больш за 200 параненыя. У пасольстве Францыі ў Мінску адкрытая кніга спачуванняў. Беларусы нясуць кветкі і лампады да будынка дыппрадстаўніцтва. У сувязі з тэрактам у Ніцы краіны ЕС узмацнілі меры бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх