Францыя і Германія зацікаўленыя супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне касмічных тэхналогій. Такія прапановы былі агучаныя на пасяджэнні Савета Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук. Гэта найбуйнейшая навуковая арганізацыя, якая ўключае 60 акадэмій навук розных краін. У Мінску форум прайшоў упершыню. Замежныя партнёры абмеркавалі цэлы шэраг магчымых сумесных праектаў - ад біятэхналогій да аптычнай фізікі. Чакаецца, што падпісанне пагадненняў адбудзецца напрыканцы года.