Сапраўдны манастырскі мёд, травяныя зборы і царкоўныя прылады. У Ветцы ўпершыню праходзіць фестываль праваслаўнай культуры "Скарбніца". На выставе-кірмашы вырабаў манастырскіх майстэрняў -сувеніры ручной працы, гаючыя бальзамы, мазі, вырабленыя па старажытных рэцэптах. Тут можна прыняць удзел у майстар-класах, пакланіцца абразам святых. Для дзяцей пакажа спектаклі лялечны тэатр "Батлейка". Таксама ў рамках фестывалю прадугледжаны сустрэчы са святарамі і псіхолагамі. А яшчэ паказы дакументальных і мастацкіх фільмаў.