Фестываль навукі ў Магілёве сабраў больш як дзве тысячы ўдзельнікаў з шасці краін свету. Студэнты, навучэнцы ліцэяў і маладыя навукоўцы з Беларусі, Расіі, Славеніі, В"етнама, Таджыкістана і Польшчы прапанавалі парадку 100 навуковых распрацовак. У іх ліку - робаты, энергазберагальны дом, цеплавізары, дасягненні ў апрацоўцы металаў. У праграме фестывалю таксама адкрытая студэнцкая Алімпіяда па матэматыцы, майстар-класы і творчыя сустрэчы.