23.03.2016
10-гадовы юбілей адзначыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. У гэтай навучальнай установе праходзіць падрыхтоўка ваенных кадраў, якія камандуюць беларускай арміяй. За час працы ў сценах факультэта прайшлі навучанне больш як 200 слухачоў, прычым 18 з іх сёння носяць генеральскія пагоны і займаюць адказныя пасады.Павіншаваць сваіх калег прыехалі вайскоўцы з іншых краін. Многія з іх калісьці навучаліся ваеннай справе ў Беларусі. Факультэт Генштаба рыхтуе вайскоўцаў з іншых краін - Казахстана і Туркменістана.
Падзяліцца:

Вверх